We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

С​к​р​а​л​i

by ATESTA

supported by
/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Скралi 03:04
СКРАЛI (сл. Atesta) Я хацела быць па той бок неба, Па той бок зораў. Я хацела быць па той бок акіяна мараў Я хацела быць па той бок свету, Па той бок волі Я хацела быць па той бок веры, Па той бок. Павінны былі ведаць Сірэны гук Лагічныя высновы Халодных рук Пашчасціла мне бачыць Ваш страх у вачах Фальшывыя ўсмешкі (Дарма) марнуюць час (Але) скралі мае думкі, веру скралі Захапілі розум Скралі маю душу, песьні скралі Ратавалі. Скралі маю волю, думалі што Хопіць, але Я сачу за вамі, ведаю ўсё пасткі, Я не веру ў казкі. Павінны былі ведаць Сірэны гук Лагічныя высновы Халодных рук Пашчасціла мне бачыць Ваш страх у вачах Фальшывыя ўсмешкі (Дарма) марнуюць час
2.
прагноз надвор'я (сл. Алесь Плотка) дождж пойдзе ўначы і змые з нас усё усё дрэннае, злое, пустое, нямае прычын не пацёмкаць пазём і не захапляцца табою. бесперапынна прыспешваюць бег і дождж, і наш лёс, і кроплі. хто плача мацней: неба ці чалавек, і хто з нас сапраўдны воін? і воля ў кулак, і манета ўверх узмывае ў вільготным паветры, новымі ранкамі ксцім недавер нашых сардэц геаметрыі. бесперапынна прыспешваем бег, восень мы тролім вясною. бачыш дажджом становіцца снег. ачараваны табою.
3.
Лапеза 03:23
Лапеза (сл. Алесь Плотка) зноў на сцэне хор 'пракляты рай' карагоды грай, лапеза, грай ты і я блазны разам складваем пазл цырка хэй, я твая ракавая снягурка я тут жыву не пугай мяне дуркай цалуй мяне ў губы гэта не туш гэта чорны снег некага вынеслі, вось гэта шоў-бізнэс займі яго месца і маўчы. merry christmas снег чорны слёз поўны у цырку надзеі ля сценкі ўсе разам /трэці званок і каманда газы/ год за годам чэзне шапіто знаю пару фондаў для белых паліто пссс, малец, хочаш трошкі надзеі? я ведаю фею с невялікім адкатам запіс у працоўнай 'трымаў спіну роўна' выйшаў на сцэну - дык гаркні на поўню глядзі мне ў вочы гэта не туш гэта чорны снег кіньце нам лайкаў і чакаляду у брацкай магіле халодна заўжды на каляды снег чорны слёз поўны у цырку надзеі ля сценкі ўсе разам
4.
Там 04:25
5.
6.
Manekeny (сл. Алесь Плотка) Вуліца ззяе агнямі вітрынаў, Вабіць, віруе, заве. Людзі ідуць паміж роўных ліній І рвуцца па тонкім шве. І выпадаюць пярліны надзеяў На мокры бліскучы асфальт. Вуліцы пофіг: людскія падзеі Яе не кранаюць амаль. Глядзі: Поўны акварыум Людзьмi, якіх на Кальварыю Нясе плыня ўздоўж вітрынаў. Усе (нібы сардзіны) і ніхто не пікне. Б'ецца сэрца манекена б'ецца, Трымае роўны рытм, Неадрыўна нас пасуць вітрыны. Можа манекены гэта я і ты? Халодныя пальцы, халодныя словы, Мілы, ты чуеш мяне? Тысячагоддзі ў нас без абновак: Нехта кахае, а нехта кляне. Вуліцы логіка ўклала нам розум, Ухутала рытмам сваім, Пабудзь арытмічным, пабудзь несталёвым, Пабудзь са мной трохі жывым. Глядзі: Поўны акварыум Людзьмi, якіх на Кальварыю Нясе плыня ўздоўж вітрынаў. Усе (нібы сардзіны) і ніхто не пікне. Б'ецца сэрца манекена б'ецца, Трымае роўны рытм, Неадрыўна нас пасуць вітрыны. Можа манекены гэта я і ты?

credits

released February 6, 2020

license

all rights reserved

tags

about

ATESTA Minsk, Belarus

contact / help

Contact ATESTA

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like ATESTA, you may also like: