16+

by ATESTA

supported by
/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Муракамі Тое, пра што не кажуць бацькам Тое, што дзеці знаходзяць самі Тое, пра што не пішуць у пабліку І не спяваюць хорам у Рэпабліку. Радыё 'голас тваіх суседзяў' Іерогліфам хуткая едзе Яблынька, яблычак, камень на камень Гарыце ў пекле са сваім Муракамі Твары людскія Душы воўчыя Тое, пра што не кажуць малым Ёсць свая тайна ў кожным двары П'яная споведзь у шэрай альтанцы Брудныя, шчырыя, жвавыя танцы. Так, толькі так было будзе і ёсць Крыўды, малітвы, плёткі і злосць Нештачка будзе, святлей і цяплее: Гарыце ў пекле з Хэмінгуэем Твары людскія Душы воўчыя
2.
Душа 04:13
Душа Кожны дзень, як крок у бездань Раніца-вечар Кожны дзень душа нямее Абдымі мяне Шалі вагаюцца ў бок добра Вядзецца летапіс твайго жыцця Колькі шнараў на нашых целах. Нябачных траўмаў ў нашых сэрцах Кожны дзень Душа нямее З холаду ў мароз Кожны дзень агонь і пекла, Ня трэба слёз Шалі вагаюцца ў бок добра Вядзецца летапіс твайго жыцця Колькі шнараў на нашых целах. Нябачных траўмаў ў нашых сэрцах Цела помніць, не забывае Душа трымайся, вясна ўжо хутка
3.
Лета 03:11
Лета Лета праменямі танчыць Свежы водар мяты цешыць Летам мы пачнем жыццё з нуля, Пачнем нанова П'яны духмяным пахам траў, Вольным паветрам дыхаць у кайф Шляхі ляжаць да мора нам лета захаваем у сторыс Проста будзем танчыць Ведай новы рытм Ведай рытм лета Лаўлю таемны позірк твой У вачах люструе музыка Магчыма - гэта хімія Тым больш ніякай рызыкі У нас квіткі на лепшы фэст будзем стрыміць кожны момант Лайн-ап цалкам ідзе ў плэйліст Летам файна танчыць у кедах Проста будзем танчыць Ведай новы рытм Ведай рытм лета Проста будзем танчыць летам Ведай новы рытм У гэтай ночы шмат гісторый Складзем у пазл ноч па фота Пад рытмы новых трэкаў лета Мы танчылі, кахалі трымай квіток на лепшы фэст Зрабі адноўлены плэйліст Адчуй як б'ецца сэрца ў рытм Здымі нашых танцаў стрым.
4.
+375 02:56
+375 Гэта твой код адсутнасці Хто ты па бацьку Хто ты па сутнасці Мясцовы месія Прарок з эміграцыі Ё набраць на хвіліну Згараюць масты І пух тапаліны Паролі здаю ад Пандорынай скрыні +375 Гэта код нашай зайздрасці Запісвай хутка, пакуль Я пры памяці +375 Гэта твой код нянавісці Цішэй, не шумі Тут генсекі і травесці Зламаныя лёсы Бэушныя сімкі Ё набраць на хвіліну Згараюць масты І пух тапаліны Паролі здаю ад Пандорынай скрыні +375 Гэта код нашай зайздрасці Запісвай хутка, пакуль Я пры памяці
5.
Дэльфіны Верагодна Мы тут, мы тут не назаўжды. Што заўгодна Каб пеў, каб пасміхаўся ты. Вось ты глядзіш на мяне так бестактна, Позірк прыгожы (ў) першых кантактаў, Свет ахінае гарачая хваля, І шнур бікфордаў гарыць паміж намі. Дэльфіны, Мы дэльфіны, Мы невінныя, Сонца грэе нашы спіны. Адназначна Мы тут, мы тут не назаўжды. На ўдачу Дай мне манету, спалі мне масты. Можа апошняе гэтае сэлфі? Можа быць памяць стане на верфі? Хто застанецца ў спісе кантактаў? Ты ўсё глядзіш на мяне так бестактна... Дэльфіны, Мы дэльфіны, Мы невінныя, Сонца грэе нашы спіны. Дэльфіны, Мы дэльфіны, Мы невінныя, Сонца грэе нашы спіны. Дэльфіны, Мы дэльфіны, Мы невінныя, Сонца грэе нашы спіны.
6.
Менск 03:48
Менск Днём белы з ружавінкай А ў начы чырванеў На мяжы вельмі дзіўна Ён быццам бы анямеў Цякла і цякла Па праспектам крывя Бяжала я Па цёмных вуліцах Менска Сцяжок у вакне Суткі ў цьме Я тут, я гатоў Адзін з сотняў гарадоў Песні тут не гучаць Іх забіў гук сірэн У пакоі маўчаць Хто "вайны не хацеў" Грала і грала На праспектах вайна Спявала я Для цёмных вуліц Менска Сцяжок у вакне Суткі ў цьме Я тут, я гатоў Адзін з сотняў гарадоў
7.
Белы 03:50
Белы Белы сьвет Белы дзень Белы сьнег Квецень белая дрэваў вішнёвых Я чакаў Я шукаў Шпарка бег Памыляўся я ў справах і словах Белы сон Белы час Белы твар Цела белае першай любові Я дайшоў Я знайшоў Колер мар Час надышоў і пачуцьці сасьпелі Колер маёй рэвалюцыі белы Белы Бог Белы хлеб Белы сьпеў Крылы белыя велічных птахаў Я кахаў Я трываў Я пасьпеў Аж дарэшты пазбавіцца страху Белы рух Белы шыхт Белы плён Беларускіх вачэй прасьвятленьне Гэты дзень Гэты час Гэты звон Час надышоў і пачуцьці сасьпелі Колер маёй рэвалюцыі белы Час надышоў і пачуцьці сасьпелі Колер маёй рэвалюцыі белы Я сягоньня да волі гатовы Час надышоў і пачуцьці сасьпелі Вызваленьне ідзе
8.
ДЭМАНЫ МАЎЧАЦЬ Часам трэба нам Сем начэй і столькі ж дзён У самоце, сам-насам Не шукайце нас. Колькі трэба дзён Зразумець падман Асцярожным дотыкам Сцерці рэшткі мар І на самым дне Зноў убачыць твар У ценях безвыходнасці Дэманы маўчаць Мы з табой залежныя На мяжы святла Мы з табой аматары Выпадковых драм Мы з табой залежныя На мяжы святла Часам трэба нам Сем начэй і столькі ж дзён Разглядаць праз дым У люстэрку лёс У самаізаляцыі Дэманы хай спяць У ценях безвыходнасці Дэманы маўчаць Мы з табой залежныя На мяжы святла
9.
РАЗВІТАННЕ У неба глядзець МарамІ жыць: Ці можна ўзляцець? Ці змяняемся мы? Марым мы ўсе Не звяртацца Да праблем Але яны папярок горла Адчуй маю песню Яна для цябе Адчуй маю песню яна пра цябе Болей нІколІ Няўбачу цябе і прабачай За ўсё мяне Мару аб тым Каб цяпер цябе было лепш Што да мяне Проста дзякуй За ўсё Адчуй маю песню Яна для цябе Адчуй маю песню яна пра цябе

about

ATESTA is a modern Belarusian indie with emotional, soulful female vocals.
The songs are written by the vocalist of the group, who is 16 years old, which became the title of the album "16+". Songs of the new free Belarus
Country Belarus
Language Belarusian

credits

released June 16, 2021

license

all rights reserved

tags

about

ATESTA Minsk, Belarus

contact / help

Contact ATESTA

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like ATESTA, you may also like: