A​ž​yny

by ATESTA

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €0.25 EUR  or more

     

about

lyrics

Ажыны
Вочы твае ажынавыя
на мяжы лістападу бачыш свет гэта я
я прышоў расказаць пры жыццё і пра смерць
нешта мроіцца нам ці то плач ці то смех

нешта мроіцца мне ці гэта мроюся я
і толькі вочы твае ажынавыя
два імгненні з’яднаюць восень с зімой
ты люструеш мяне я іду за табой

невядомай парою у аксамітавым сне
нешта мроіцца мне нешта мроіцца мне
гэта мрояцца мне ўсё туман і дажджы
ілюстрацыя памяць ля апошняй мяжы
вочы твае ажынавыя
на мяжы снегападу бачыш цень гэта я
ноч і дзень гэта значыць месца ёсць для дваіх
ну а потым раскажуць быў то смех ці то крык

ну а потым напішуць хто быў кім і чаму
і дэталі пазначаць і дадуць навіну
два абзацы з’яднаюць каханне і боль
ілюстрацыя – памяць. я іду за табой

невядомай парою у аксамітавым сне
нешта мроіцца мне нешта мроіцца мне
гэта мрояцца мне ўсё туман і дажджы
ілюстрацыя памяць ля апошняй мяжы

я іду за табой скрозь туман і дажджы
я іду за табой да апошняй мяжы
ля апошняй мяжы згасне воля мая
застануцца імгненні ажынавыя
невядомай парою у аксамітавым сне
нешта мроіцца мне нешта мроіцца мне
гэта мрояцца мне ўсё туман і дажджы
ілюстрацыя памяць ля апошняй мяжы

credits

released September 1, 2019

license

all rights reserved

tags

about

ATESTA Minsk, Belarus

contact / help

Contact ATESTA

Streaming and
Download help

Report this track or account

If you like ATESTA, you may also like: