М​а​н​е​к​е​н​ы

from С​к​р​а​л​i by ATESTA

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

lyrics

Manekeny (сл. Алесь Плотка)

Вуліца ззяе агнямі вітрынаў,
Вабіць, віруе, заве.
Людзі ідуць паміж роўных ліній
І рвуцца па тонкім шве.
І выпадаюць пярліны надзеяў
На мокры бліскучы асфальт.
Вуліцы пофіг: людскія падзеі
Яе не кранаюць амаль.

Глядзі:
Поўны акварыум
Людзьмi,
якіх на Кальварыю
Нясе плыня ўздоўж вітрынаў.
Усе (нібы сардзіны) і ніхто не пікне.

Б'ецца сэрца манекена б'ецца,
Трымае роўны рытм,
Неадрыўна нас пасуць вітрыны.
Можа манекены гэта я і ты?

Халодныя пальцы, халодныя словы,
Мілы, ты чуеш мяне?
Тысячагоддзі ў нас без абновак:
Нехта кахае, а нехта кляне.
Вуліцы логіка ўклала нам розум,
Ухутала рытмам сваім,
Пабудзь арытмічным, пабудзь несталёвым,
Пабудзь са мной трохі жывым.

Глядзі:
Поўны акварыум
Людзьмi,
якіх на Кальварыю
Нясе плыня ўздоўж вітрынаў.
Усе (нібы сардзіны) і ніхто не пікне.

Б'ецца сэрца манекена б'ецца,
Трымае роўны рытм,
Неадрыўна нас пасуць вітрыны.
Можа манекены гэта я і ты?

credits

from С​к​р​а​л​i, released February 6, 2020

license

all rights reserved

tags

about

ATESTA Minsk, Belarus

contact / help

Contact ATESTA

Streaming and
Download help

Report this track or account

If you like ATESTA, you may also like: